Архіўнае фота.

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 27 сакавіка.

Праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу праз месяц, 24 красавіка. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 1 мая.

У 2017 г. Вялікдзень будзем святкаваць усе разам — 16 красавіка.

Наступныя гады розніца ў Вялікаднях будзе складаць тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0