Авіякампанія FlyDubai арганізуе праграму дапамогі сем'ям ахвяраў авіякатастрофы ў Растове-на-Доне, гаворыцца ў паведамленні на сайце перавозчыка.

У рамках праграмы будзе выплачана па 20 тысяч даляраў за кожнага загінулага пасажыра.

Гэтыя сродкі павінны кампенсаваць тэрміновыя фінансавыя выдаткі сем'яў ахвяр трагедыі.

Раней губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў, са свайго боку, абяцаў выплаціць блізкім ахвяр трагедыі па мільёне расійскіх рублёў. Усяго з бюджэтнага фонду Растоўскай вобласці на кампенсацыі будзе выдзелены 41 мільён.

Пошукавая аперацыя на месцы крушэння пасажырскага «Боінга» ў Растове-на-Доне завершаная, паведаміў міністр транспарту Расіі Максім Сакалоў.

Паводле яго слоў, увечары ў нядзелю пачнуцца аднаўленчыя работы на ўзлётна-пасадачнай паласе, дзе адбылася трагедыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?