Як паведамляе, расейскае інтэрнэт‑выданьне Экспресс‑газета online Аляксандар Лукашэнка пабудаваў сабе новае лецішча ў Краснай Паляне, што ў Сочы. Яно разьмясьцілася побач з санаторыем «Беларусь», што належыць Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта, у самым прэстыжным месцы курорту.

Пад бокам у Лукашэнкі стаяць лецішчы дырэктара ФСБ Расеі Мікалая Патрушава і міністра юстыцыі Расеі Ўладзімера Усьцінава. Яны нашмат сьціплейшыя за прэзыдэнцкі дом.

Зазначым, што расейская «Экспресс‑газета» мае рэпутацыю скандальнага выданьня, што спэкулюе гучнымі загалоўкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0