Як паведамляе Inosmi са спасылкай на нямецкае выданне Bild, расійскія камуністы маюць намер накіраваць адкрыты ліст унучцы Іосіфа Сталіна, у якім збіраюцца запатрабаваць ад яе, каб «унучка Сталіна адмовілася ад сваіх правакацыйных паводзінаў, што ганіць імя яе знакамітага дзеда».
Нагодай для скандалу паслужыла скандальная фотасесія ўнучкі Сталіна Вольгі Петэрс (вядомай пад імем Крыс Эванс), якая выклікала абурэнне ў расійскай камуністычнай партыі.
Прадстаўнік камуністычнай партыі Сяргей Малінковіч заявіў, што мае намер запатрабаваць ад Вольгі Петерс сачыць за сваімі паводзінамі, а таксама «далучыцца да барацьбы з амерыканскім імперыялізмам і пачаць абараняць правы афраамерыканцаў і індзейцаў, замест таго каб шакаваць грамадскасць сваім дзікім знешнім выглядам».