Улады Аўстраліі і размешчанага на поўдні краіны астраўнога штата Тасманія адмовіліся ад планаў па высечцы лясоў у так званай зоне дзікай прыроды.

iStock

Гэтая зона ахоплівае плошчу каля 14 тысяч квадратных кіламетраў Тасманіі і часткова мацерыковай Аўстраліі, і з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У 2014 годзе аўстралійскія ўлады прапанавалі ЮНЕСКА адклікаць забарону на высечку лясоў на гэтай тэрыторыі. Аднак арганізацыя рэкамендавала федэральным уладам Аўстраліі і ўраду Тасманіі адмовіцца ад падобных планаў.

Улады краіны прынялі рашэнне прыслухацца да рэкамендацыі ЮНЕСКА.

Рэліктавыя дажджавыя лясы займаюць больш за 40% тэрыторыі вострава Тасманія, прыкладна палова з іх уключаная ў нацыянальныя паркі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?