Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў абараніць праваслаўе ад «глабальнай ерасі чалавекапаклонства», паведамляе Інтэрфакс.

Фота з сайта РПЦ

Фота з сайта РПЦ

Па словах патрыярха, універсальным крытэрам ісціны ў наш час стаў чалавек і яго правы. Праз гэта, на думку Кірыла, «пачалося рэвалюцыйнае выгнанне Бога з чалавечага жыцця, з жыцця грамадства».

«Сёння мы гаворым аб глабальнай ерасі чалавекапаклонства, новага ідалапаклонства, якое выганяе Бога з чалавечага жыцця. Нічога падобнага ў глабальным маштабе ніколі не было. Менавіта на пераадоленне гэтай ерасі сучаснасці, наступствы якой могуць мець апакаліптычныя падзеі, Царква павінна накіроўваць сілу сваёй абароны, свайго слова, сваёй думкі», — заявіў патрыярх.

Ён дадаў, што ў шматлікіх краінах прымаюцца намаганні з дапамогай закона «зацвердзіць права любога выбару чалавека, у тым ліку і самога грахоўнага, які ішоў насуперак са словам божым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0