У матчы рэгулярнага сезону Адзінай лігі ВТБ мінскія «Цмокi» разграмілі фінскі клуб «Байзонс» - 119:83 (34:23, 26:31, 27:16, 32:13).
Пасля 23 тураў «Цмокi» займаюць 11-е месца, маючы 8 перамог.
Наступны хатні матч падапечныя Ігара Грышчука правядуць 3 красавіка супраць легендарнага ЦСКА.