wprost.pl
Працоўны візіт у Беларусь новы міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі правядзе 22–23 сакавіка. Гэта першы з 2010 года візіт у Беларусь польскага чыноўніка такога рангу (у 2014 годзе ў Мінск прылятаў намеснік міністра).
Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і перамоваў з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, у праграме візіту ёсьць публічныя і прыватныя мерапрыемствы:
У 11:00 22 сакавіка Вашчыкоўскі ўскладзе кветкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты каля Мінска.
У 13:00 ён наведае візавы цэнтр Польшчы ў сталічным гандлёвым цэнтры «Галілеа».
На наступны дзень ён у 15:10 ускладзе кветкі да помніка Элізе Ажэшцы ў Гродне, затым у консульстве правядзе сустрэчу без удзелу прэсы з гродзенскімі палякамі. Таксама міністр наведае з прыватным візітам могілкі і польскую школу ў Ваўкавыску, родным горадзе сваёй маці.