Пасля публікацыі матэрыялу пра тое, што невядомы вёў па вуліцы дзяўчыну ў кайданках, гэты самы невядомы патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра падрабязнасці.

З яго слоў, такім чынам ён зрабіў сюрпрыз сваёй жонцы, у якой быў дзень нараджэння. Гэта была частка падарунка: пасля транспарціроўкі «у бранзалетах» ён скінуў жонку з аднаго з мастоў горада. Не самастойна, а замовіўшы адпаведную паслугу на фірме, г.зн. па ўсіх правілах бяспекі. Кайданкі малады чалавек 1992-га года нараджэння набыў у краме «Паляўнічы і рыбалоў».

У каментары да экстравагантнага «падарунка» міліцыя нагадвае, што варта быць абачлівымі пры планаванні свайго вольнага часу, які ўтрымлівае, у першую чаргу, элементы, што могуць быць неадназначна патлумачаныя грамадзянамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?