Ахоўнік у пакістанскім горадзе Карачы застрэліў 11-гадовага хлопчыка, на якім была маска монстра.
Як кажуць у паліцыі Карачы, дзіця, надзеўшы маску, хацела напалохаць ахоўніка і падкралася да яго. У адказ супрацоўнік прыватнай аховы адкрыў агонь.
Хлопчык памёр у бальніцы ад атрыманых раненняў. Ахоўнік арыштаваны.
У Карачы працуюць тысячы прыватных ахоўнікаў, але ў большасці з іх вельмі нізкая зарплата, і многія ахоўнікі не праходзяць неабходнае для гэтай працы навучанне.