Пра гэта паведамляе Цэнтр навін ААН.

Лес — гэта залог працвітання чалавецтва, ён адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні водазабеспячэння на планеце і ў барацьбе са змяненнем клімату. А між тым кожны год з Зямлі знікае 7 млн га прыродных лясоў, 50 млн га лясных угоддзяў зведвае пажары, гаворыцца ў пасланні Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды Міжнароднага дня лясоў.

Кіраўнік ААН адзначыў, што жыхары Дурбана, Джакарты, Мадрыда, Нью-Ёрка, Рыа-дэ-Жанэйра і многіх іншых буйных гарадоў атрымліваюць значную долю пітной вады з лясных раёнаў. Па меры росту колькасці насельніцтва свету і рэзкага павелічэння попыту на ваду ўсё больш надзённай становіцца задача аховы лясоў як крыніцы вады. Да 2025 года амаль 1,8 млрд чалавек будуць жыць у раёнах, дзе будзе абсалютны дэфіцыт вады, а ў цэлым праблема няхваткі вады можа закрануць дзве трэці насельніцтва свету. Пан Гі Мун заявіў, што інвестыцыі ў лес — гэта страхоўка для нашай планеты.

Сёння Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) запусціла новую праграму, накіраваную на павышэнне ролі лясоў у паляпшэнні якасці вады і водазабеспячэння. Рэалізацыя гэтай праграмы пачнецца ў васьмі краінах Заходняй Афрыкі: Гамбіі, Гвінеі, Гвінеі-Бісау, Малі, Маўрытаніі, Нігеры, Сенегале, Сьера-Леонэ. Арганізацыя будзе працаваць з мясцовымі арганізацыямі ў мэтах павышэння іх дасведчанасці аб цеснай узаемасувязі паміж лесам і вадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?