Вобраз прадстаўніка Беларусі на сцэне «Еўрабачання-2016» IVANa будуць узгадняць Белтэлерадыёкампанія і Еўрапейскі вяшчальны саюз. Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Паводле яе слоў, у адпаведнасці з палажэннем аб нацыянальным адборы на гэты міжнародны конкурс Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляе арганізацыйныя і арганізатарскія функцыі, а прадзюсерскі цэнтр Віктара Дробыша, чыім падапечным з'яўляецца IVAN (Аляксандр Іваноў), займаецца творчым бокам падрыхтоўкі артыста. Прапануюцца і абмяркоўваюцца розныя варыянты вобразу выканаўцы. Гэта не значыць стоадсоткава, што вобраз голага артыста ў атачэнні драпежнікаў, які узарваў інтэрнэт, вызначаны для сцэны.

Канчатковы варыянт будзе ўзгадняцца з Белтэлерадыёкампаніяй і арганізатарам конкурсу Еўрапейскім вяшчальным саюзам, сказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?