Аўстралійская паліцыя арыштавала 16-гадовую школьніцу і мужчыну ва ўзросце 20 гадоў па падазрэнні ў фінансаванні баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Мужчыну, за якім паліцыя сачыла ўжо некаторы час, былі выстаўленыя абвінавачванні. Суд адмовіўся адпусціць яго пад заклад.

Паліцыянты ўсё яшчэ дапытваюць школьніцу.

«16-гадовая дзяўчына не была добра вядомая нам, аднак нас трывожыць тэндэнцыя, што падлеткі аказваюцца ўцягнутымі ў дзейнасць, якая наогул не павінна іх датычыцца», — заявіла прадстаўнік паліцыі Кэтрын Бэрн.

Афіцыйна не паведамляецца, якая колькасць грошай была адпраўлена за мяжу для фінансавання баевікоў. Аднак крыніца распавяла агенцтву Рэйтэр, што гэта былі невялікія сумы, якія хутчэй за ўсё павінны былі пакрыць выдаткі на дарогу замежнікаў да Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?