Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у красавіку закупіць першую партыю сродкаў аўдыя- і відэафіксацыі для кантралёраў грамадскага транспарту, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

«Цяпер ідзе працэс закупкі прылад. Тэрмін пастаўкі — 10 красавіка. У гэтым жа месяцы плануецца і апрабаваць відэарэгістратары», — сказаў Лявонцій Папянок.

ДП «Мінсктранс» набудзе ў расійскага вытворцы 28 камплектаў запісваючых прылад. Відэарэгістратары зафіксуюць на форменнай камізэльцы кантралёраў. Запіс на камеры будзе захоўвацца да 30 сутак. Гэта дапаможа вырашыць шмат спрэчных пытанняў, якія нязменна ўзнікаюць паміж пасажырамі і кантралёрамі.

Работа правяраючых аплату праезду ў наземным транспарце сталіцы кантралюецца. З дапамогай тэрмінала, да якога пасажыры прыкладваюць праязныя пры праверцы аплаты, фіксуецца час прыходу кантралёра на работу. Таксама з дапамогай прылады можна прасачыць шлях супрацоўніка: у які аўтобус, тралейбус, трамвай і калі ён заходзіў, колькі часу там правёў. Як і кіроўцы, кантралёры перад пачаткам змены абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

У штаце «Мінсктранса» працуюць амаль 180 кантралёраў, пры неабходнасці дадаткова прыцягваюцца іншыя супрацоўнікі прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?