Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» абяцаюць учыніць «чорныя дні» ў абмен на агрэсію супраць іх.
Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Reuters.
У паведамленні адзначаецца, што, у прыватнасці, баевікі пагражаюць расправай міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША.
«Мы абяцаем краінам-крыжакам, якія ўвайшлі ў альянс супраць Ісламскай дзяржавы, што іх чакаюць чорныя дні», — гаворыцца ў заяве.
Як паведамляла выданне Bild, праз некалькі гадзін пасля нападаў у Брусэлі баевікі ІД апублікавалі ў сацыяльных сетках пагрозы, накіраваныя Германіі.