Рашэньне па рэгістрацыі руху «За Свабоду» адкладаецца. Адмыслоўцы мінюсту ўгледзелі шурпатасьці ў ілюстрацыйным матэрыяле, зазірнулі на сайт палітыка й знайшлі там неадпаведнасьці, а таксама нагадалі Мілінкевічу пра сядзельства на Акрэсьціна. Знойдзеныя чыноўнікамі заганы належыць выправіць цягам месяцу.

Рашэньне па рэгістрацыі ПАГА «Рух «За Свабоду» рашэньне яшчэ не прынята. Галоўныя прэтэнзіі Мінюсту зводзяцца да таго, што мэты і задачы, заяўленыя ў статутных дакумэнтах, не адпавядаюць плятформе Руху «За Свабоду», якая зьмешчана на асабістым сайце Аляксандра Мілінкевіча. Да таго ж, гаворыцца пра неадпаведнасьці ў графічнай схеме структуры грамадзкага аб’яднаньня, якая падаецца разам з дакументамі.

Па словах, Аляксандра Мілінкевіча намесьнік міністра адзначыў, што лідэр ствараемага Руху мае адміністрацыйныя парушэньні, што можа быць перашкодай для рэгістрацыі.

«А калі вязень выйдзе з турмы і захоча зарэгістраваць грамадскае аб’яднаньне ў абарону вязьняў, Вы яму таксама адмовіце?»— парыраваў Мілінкевіч.

— Мы будзем і надалей працягваць спробы рэгістрацыі Руху. Няхай сытуацыія пры гэтым будзе выглядаць абсурдна. Мы хочам дзейнічаць легальна, абараняць інтарэсы людзей. Нам нам няма чаго хаваць ад грамадзтва, — сказаў Мілінкевіч.

Адказ Міністэрства юстыцыі павінна было даць не пазьней за 10 красавіка, паколькі на прыняцьце рашэньня па законе даецца месяц, аднак пра рашэньне аб адтэрміноўцы было паведамлена толькі цяпер, са спазьненьнем амаль на два тыдні. А дакумэнты па адтэрміноўцы, якія атрымаў на рукі Аляксандр Мілінкевіч, датаваныя 15 красавіка.

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0