Ноччу і раніцай у сераду, 23 сакавіка, на большай частцы Беларусі на дарогах чакаецца галалёдзіца. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр і прэс-служба МНС.

«Уначы і раніцай 23 сакавіка на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у тым ліку і ў Мінску, на дарогах чакаецца галалёдзіца», — гаворыцца ў паведамленні. Сіноптыкі аб'явілі на сераду аранжавы ўзровень небяспекі.

У ДАІ рэкамендуюць кіроўцам улічваць складаныя ўмовы надвор'я. Перш чым выехаць на трасу, неабходна пераканацца ў адпаведнасці стану гумы умовам дарожнага пакрыцця. Пры руху неабходна выконваць хуткасны рэжым, кіраваць транспартным сродкам асцярожна, улічваючы пры гэтым інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, у прыватнасці бачнасць у кірунку руху.

МНС Беларусі, у сваю чаргу, інфармуе, што падчас галалёдзіцы магчымыя пашкоджанні (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне рызыкі ДТЗ і траўматызму насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?