Вядучы аўтавытворца Беларусі Менскі аўтамабільны завод мае намер арганізаваць зборку легкавых аўтамабіляў. Пра гэта 22 красавіка паведаміў журналістам у Маскве генэральны дырэктар МАЗа Мікалай Касьцень. Паводле ягоных слоў, на ўзгадненьне з патэнцыйнымі партнэрамі спатрэбіцца каля двух‑трох гадоў, пасьля чаго пачнецца падрыхтоўка магутнасьцяў для зборкі.

«Цяпер мы вядзем перамовы з трыма замежнымі кампаніямі — ААТ «АўтаВАЗ», кампаніяй зь Нямеччыны й кампаніяй з Кітаю. Першыя перамовы пачнуцца ў траўні, магу паведаміць, што ў Беларусь прыедзе Барыс Алешын (прэзыдэнт «АўтаВАЗ»)», — цытуе Мікалая Касьцяня РІА «Новости».

Паводле ягоных слоў, выбар будзе зроблены на карысьць таго прадпрыемства, якое прапануе найбольш прывабны інвэстыцыйны плян. На першым этапе вытворчасьці на МАЗе плянуецца зьбіраць 20‑50 тысяч легкавікоў, прызначаных перш за ўсё для расейскага рынку.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0