Фота arsenal.com |
Падчас матчу з «Рэдынгам», што прайшоў у мінулую суботу на «Эмірэйтс Стэдыюм» у Лёндане, беларус ударыў у твар капітана каманды гасьцей Грэма Мэрці.
Галоўны арбітр матчу інцыдэнту ня бачыў, але пазьней сказаў, прагледзеўшы эпізод, што абавязкова б паказаў Глебу чырвоную картку.
Аляксандар Глеб ня зможа дапамагчы «кананірам» у сустрэчах з «Дэрбі Каўнці», «Эвэртонам» і «Сандэрлендам».
«Арсэнал» за тры туры да фінішу займае трэцяе месца, маючы на рахунку 74 балы. Лідзіруе «Манчэстар Юнайтэд» — 81 бал, у «Чэлсі» — 78. Але МЮ і «Чэлсі» ў наступны суботу гуляюць між сабой.