![]() Міністар Русакевіч, фота А. Лянкевіча |
«У гэтым я нічога кепскага не бачу, — зазначыў міністр. — Можа быць, метады, якімі карыстаюцца асобныя кіраўнікі, не тыя. Але ў тым, што настаўніку рэкамендуюць выпісваць «Настаўніцкую газету», дзе б ён аператыўна знаёміўся з дзяржаўнай адукацыйнай палітыкай, з новымі метадычнымі распрацоўкамі, нічога кепскага няма».
Адказваючы на пытанне, калі закончыцца абавязковая падпіска на газеты, У.Русакевіч зазначыў, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам «ніхто не мае права прымусіць грамадзяніна выпісаць тую ці іншую газету, можна толькі парэкамендаваць».





