Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне за люты 2016 года. Паводле падлікаў, лічба склала 6 615 737 рублёў.
Пры пераліку на тагачасныя курсы валют атрымліваецца 275 еўра «бруднымі». Пасля сплаты падаткаў на руках застаецца толькі 237 еўра.
Традыцыйна параўноўваем беларускія лічбы з заробкамі ў іншых краінах.
Лінія дабрабыту ў Еўропе дагэтуль фактычна праходзіць па мяжы савецкага ўплыву. З краін постсацыялістычнага лагеру толькі Славенія дасягнула заробку памерам 1000 еўра.
Наступная група краін — паўднёвая Еўропа. Партугалія, Грэцыя, Мальта, Італія, Кіпр і Іспанія. Іх грамадзяне зарабляюць 800-1500 еўра.
А вось у астатніх краінах (Заходняя Еўропа, Скандынавія, частка Цэнтральнай Еўропы) заробкі пачынаюцца ад 2000 еўра.
Краіна | Валюта | Заробак у мясцовай валюце, «бруднымі» | Падаткі | Заробак у мясцовай валюце, «чыстымі» | Заробак у еўра, «чыстымі» | Актуальнасць |
Славенія | еўра | 1560 | 35% | 1016 | 1016 | студзень 2016 |
Эстонія | еўра | 1160 | 20% | 928 | 928 | снежань 2015 |
Чэхія | крона | 28152 | 23% | 21677 | 801 | 4 квартал 2015 |
Славакія | еўра | 956 | 22% | 746 | 746 | 4 квартал 2015 |
Харватыя | куна | 7709 | 27% | 5646 | 737 | студзень 2016 |
Польшча | злоты | 4138 | 28% | 2979 | 678 | люты 2016 |
Латвія | еўра | 900 | 28% | 664 | 664 | снежань 2015 |
Літва | еўра | 757 | 24% | 585 | 585 | 4 квартал 2015 |
Венгрыя | форынт | 261945 | 35% | 170264 | 545 | 4 квартал 2015 |
Чарнагорыя | еўра | 739 | 34% | 490 | 490 | студзень 2016 |
Румынія | лей | 2688 | 28% | 1943 | 429 | студзень 2016 |
Боснія і Герцагавіна | марка | 1286 | 36% | 823 | 421 | студзень 2016 |
Балгарыя | леў | 937 | 22% | 731 | 374 | снежань 2015 |
Македонія | дэнар | 33299 | 32% | 22715 | 369 | снежань 2015 |
Расія | рубель | 32660 | 13% | 28414 | 339 | студзень 2016 |
Сербія | дынар | 55763 | 27% | 40443 | 330 | студзень 2016 |
Беларусь | рубель | 6615737 | 14% | 5689534 | 237 | люты 2016 |
Малдова | лей | 5228 | 18% | 4287 | 200 | снежань 2015 |
Украіна | грыўня | 4362 | 20% | 3490 | 132 | студзень 2016 |
0
0
0
0
0
0