У Беларусі налічаны сярэдні заробак у лютым 2016 года склаў Br6 млн 615 тыс. 737 (у студзені — Br6 млн 551 тыс. 585), паведамляе Белстат. Такім чынам за месяц заробак вырас на 64 тыс. 152 рублі, але ў далярах зменшыўся.

Гэта 305,44 даляра, калі лічыць па сярэднім курсе даляра за люты (21 659,57).

Сярэдні заробак за студзень складаў 327,75 даляра па сярэднім курсе за першы месяц года.

Налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых у лютым быў роўны Br6 млн 652 тыс. 609 (у студзені - Br6 млн 587 тыс. 462). Гэта 307,14 даляра.

Па курсе даляра на сёння лічбы больш аптымістычныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0