Народны артыст СССР Алег Табакоў увайшоў у лік лаўрэатаў тэатральнай прэміі імя Алега Табакова. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Тэатры пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
ria.ru
Прэмію атрымалі 16 чалавек, у тым ліку драматург Іван Вырыпаеў, тэатразнавец Мая Туроўская, мецэнат Ірына Прохарава, а таксама жонка Табакова, актрыса Марына Зудзіна.
Апякунскі савет узначаленага Табаковым дабрачыннага фонду прысудзіў яму прэмію за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Юбілей ювеліра».
Штогадовая прэмія Дабрачыннага фонду Алега Табакова сёлета ўручаецца ў 21-ы раз. Агульная сума прэміі склала 1,6 млн расійскіх рублёў (23,2 тысяч даляраў).