Сёння ў aддзеле інфармацыі, культуры і адукацыі Амбасады ЗША распачалася выстава «Праўда пра Курапаты».

У падрыхтоўцы выставы ўдзельнічалі грамадзянскія ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», «Хрысьціянская злучанасьць», «Дыярыюш», суполка «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў, прафсаюз «РЭП», электронны архіў «Вытокі», Арт-сядзіба і Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі. 

Выстава падзеленая на 8 частак — Эксплікацыя, Адкрыццё, Ушанаванне, Абарона, Тэрыторыя, Даследаванне, Каты, Расстраляныя.

Выставу плануюць паказаць у іншых гарадах Беларусі. Наведвальнікам прадстаўленыя спісы расстраляных падчас сталінскіх рэпрэсій, кожны можа азнаёміцца з матэрыяламі даследаванняў на месцах расстрэлаў.

Таксама на выставе шмат фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць падзеі, звязаныя з абаронай Курапатаў. Прысутнічаюць вялікія артыкулы пра праведзеныя мітынгі 19 чэрвеня і 30 кастрычніка 1988 года, падзеі 2001 года, калі праз Курапацкі лес пракладалі МКАД, падчас чаго было загублена каля 400 пахаванняў. 

Павераны ў справах ЗША Скот Роланд на адкрыцці выставы заявіў, што летась выстава была вельмі кароткай, таму сёлета было вырашана правезці выставу яшчэ і па іншых гарадах Беларусі. Скот павітаў усіх па-беларуску, але выбачаўся, што не можа пакуль што на нашай мове добра размаўляць. Пры гэтым перакладчык перадаваў словы паверанага па-беларуску. 

«Хацеў бы падзякаваць арганізатарам, якія рыхтавалі гэтую выставу. Гэтая тэма вельмі балючая і важная для сямей, якіх датычылася гэтая трагедыя. Сёння тут на выставе прысутнічаюць прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, таму я спадзяюся, што гэта дазволіць прыцягнуць максімальную ўвагу.

Я быў неаднаразова ў Курапатах. Гэта сапраўдная трагедыя. Некаторыя пытаюцца: пры чым тут Амерыка? Я ім нагадваю, што падчас візіту Біла Клінтана ў Беларусь ён наведаў Курапаты. Мы робім гэтыя выставы, каб нагадаць маладым пра гэта, каб падобнае больш не паўтаралася».

Скот Роланд (у цэнтры злева).

Скот Роланд (у цэнтры злева).

Акрамя інфармацыйных матэрыялаў, на выставе можна пабачыць мастацкія творы і інсталяцыі.

У якіх гарадах і калі адбудуцца выставы, стане вядома пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?