Рэальныя цэны на газ растуць нашмат хутчэй адносна заплянаваных. У сувязі з гэтым сёньня рада дырэктараў манаполіі сярод іншых абмяркуе пытаньне стану і далейшага ўдасканаленьня цэнаўтварэньня на газ для краінаў СНД і краінаў Балтыі.

Паводле плянаў «Газпром» чакаў двухразовага павелічэньня прыбытку, аднак рэальнасьці цэны на газ растуць нашмат хутчэй адносна заплянаваных. У Латвіі, напрыклад, газ сёньня каштуе $346 за тысячу кубамэтраў, а ў бюджэце 2008 г. фігуравала іншая лічба — $254. Розьніца тлумачыцца заніжанымі чаканьнямі датычна цэнаў на нафту — бюджэт «Газпрому» быў зьвярстаны з разьліку на ўдвая меншыя лічбы: $60‑64 за барэль, супраць сёньняшніх $118.

Паводле расейскага «Коммерсанта», у плянавым бюджэце манаполіі цэны для Беларусі на бліжэйшыя тры гады былі пазначаныя на ўзроўні $120 за тысячу кубамэтраў, у той час, як рэальная цана на 2008 год у сярэднім складае $128, у 2009‑м складзе $203, у 2010 году — $254. Пры гэтым, паводле крыніцы выданьня, толькі для Армэніі (братэрскай, паводле «Коммерсанта», Расеі краіны) бліжэйшыя тры гады захаваецца фіксаваная і адносна невысокая цана на газ. Для астатніх краінаў СНД прадугледжваецца паступовы пераход да сярэднеэўрапейскіх цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?