Заблакаваць кнопку ліфта на другім паверсе можна толькі са згоды ўсіх жыхароў паверха, паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў падчас круглага стала «Плата за ЖКП: новыя тарыфы і падыходы».

«Заблакаваць кнопку ліфта другога паверху можна, калі ўсе згодныя на пляцоўцы. Тады кнопка блакуецца, і гэтыя грамадзяне вызваляюцца ад аплаты за карыстанне ліфтам», — растлумачыў міністр.

Пры гэтым Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што плата за тэхабслугоўванне ліфта і ўборку пад'ездаў цяпер будзе вылічацца ў разліку на чалавека, а не ў залежнасці ад плошчы кватэры.

«Для людзей усё ж такі бліжэй прывязка не да метраў квадратных, а да чалавека. У ліфце ездзіць чалавек, карыстаецца месцам агульнага карыстання — чалавек, таму мы пачулі людзей, лічым, што гэта своечасовая рэакцыя», — канстатаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?