У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны ў складзе батальёна «Кіеўская Русь» з'явіліся першыя салдаты з ЗША. Пра гэта распавёў камандзір батальёна Яўген Лаўроў.
Паводле яго слоў, з Узброенымі сіламі Украіны падпісалі кантракты трое грамадзян ЗША. Усе яны паступілі на службу ў батальён «Кіеўская Русь». Амерыканскія байцы знаходзяцца ў зоне АТА ўжо тыдзень. Лаўроў заявіў, што яго батальён з'яўляецца адзіным ва Украіне, дзе служаць замежнікі. Акрамя амерыканцаў, у яго складзе знаходзяцца таксама 12 грамадзян Грузіі.
«У падрыхтоўцы яны нічым не саступаюць украінскім салдатам. Амерыканцы ваявалі ў Афганістане, яны служылі ў арміі ЗША, пра іх кажуць «дублёная скура», — адзначыў камбат.