Гасцініца «Гродна» і рэстаран пры ёй атрымалі новага гаспадара. 24 сакавіка 16-павярховы будынак 1986 года пабудовы быў прададзены на аўкцыёне, перадае карэспандэнт БелТА.
Новым уласнікам будынка стала ТАА «Гандлёва-прамысловая карпарацыя «Цюань Шэн» з кітайскай правінцыі Ганьсу. Сума ўгоды склала каля Br63 млрд.
«Гасцініца размешчана ў добрым месцы з выдатнай транспартнай інфраструктурай», — пракаментаваў вынікі здзелкі старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чжан Цюаньнянь.
Ён адзначыў, што ў найбліжэйшы час будзе распрацаваны праект рэканструкцыі будынка. Увесці абноўлены аб'ект у эксплуатацыю па ўмовах здзелкі неабходна не пазней, чым праз 4 гады пасля куплі. Агульная плошча 16-павярховага будынка гасцініцы — каля 12 тыс. кв.м, амаль 3, 5 тыс. кв.м. — плошча 3-павярховага будынка рэстарана. Узведзены комплекс на вуліцы Паповіча ў 1986 годзе.
Як распавялі новыя ўласнікі будынка, пад гатэльныя нумары будзе адведзена не менш за 50% плошчаў: «Гродна, як і Беларусь у цэлым, становіцца ўсё больш прывабным для турыстаў з Кітая. Спадзяёмся, гасцініца дазволіць прыцягнуць у гэты прыгожы горад яшчэ больш нашых суайчыннікаў», — адзначыў Чжан Цюаньнянь.
Ён распавёў, што рэстарацыя гатэля таксама будзе захавана. Магчыма, яна будзе прапаноўваць кітайскую кухню. Астатнія плошчы будынка будуць аддадзены па офісныя памяшканні. Прадстаўнікі бізнэс-колаў правінцыі Ганьсу, якія прыбылі ў складзе дэлегацыі ў Гродна, адзначылі цікавасць да абласнога цэнтра ў медыцынскай і турыстычнай сферах.
