Ілюстратыўнае фота: расійскія спецназаўцы ў Сірыі.
У раёне Пальміры загінуў афіцэр расійскіх сіл спецыяльных аперацый. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прадстаўніка пункта базавання Хмеймім.
Паводле яго слоў, вайсковец загінуў падчас выканання задачы па навядзенні авіяўдараў. «Вайсковец па-геройску загінуў, выклікаўшы агонь на сябе, пасля таго як быў знойдзены тэрарыстамі і акружаны», — расказалі ў Хмейміме.
Раней паведамлялася, што Пальміру вызваліла сірыйская армія.
Пальміра працяглы час знаходзілася пад кантролем тэрарыстаў з «Ісламскай дзяржавы».
Расія паведамляла, што яе Вайскова-касмічныя сілы з 20 па 23 сакавіка здзейснілі 41 вылет у раёне Пальміры і нанеслі 146 удараў па аб'ектах ісламістаў.