Дзяржсакратар ЗША Джон Керы не стаў раскрываць змесціва чырвонай валізкі, у якой ён прывёз «прыемны сюрпрыз» расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.
Пра гэта піша РБК.
«Гэта сакрэт. Толькі прэзідэнт Пуцін і я ведаем, што там знаходзіцца», — сказаў Керы на просьбу журналістаў расказаць, што ляжыць у чамадане.
Керы прыехаў у Маскву ў сераду, з самалёта ён выйшаў з чырвонай валізкай. На гэта на перамовах звярнуў увагу Пуцін.
«Я ўбачыў ваш прылёт і знерваваўся. З аднаго боку, гэта вельмі дэмакратычна. З іншага боку, няўжо няма каму чамадан вынесці дзяржсакратару? Я падумаў, што вы нешта каштоўнае прывезлі, не маглі нікому даверыць. Там грошы былі?» — спытаў Пуцін, жартам выказаўшы здагадку, што грошы патрэбныя былі для таго, каб» таргавацца».
Дзяржсакратар ў адказ на гэта заявіў: «Калі мы зможам перагаварыць сам-насам, я пакажу, што там. Вы будзеце здзіўлены. Гэта будзе сюрпрыз для вас, прыемны сюрпрыз».
Увечары ў чацвер Керы і Пуцін правялі чатырохгадзінныя перамовы.
У іх таксама бралі удзел Лаўроў, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і амбасадар ЗША ў Маскве Джон Тэфт. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і ва Украіне, а таксама ўзнялі тэму лёсу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.
Кэры на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з расійскім кіраўніцтвам у Маскве заявіў, што Саўчанка павінны дазволіць вярнуцца ва Украіну.
«Гэтае пытанне гуманітарнага характару, яно павінна быць вырашана неадкладна», — сказаў ён.
