Паўночная Карэя заявіла аб правядзенні артылерыйскіх вучэнняў, якія імітуюць напад на афіцыйную рэзідэнцыю паўднёвакарэйскага прэзідэнта.
За вучэннямі назіраў асабіста лідар КНДР Кім Чэн Ын, які заклікаў вайскоўцаў быць гатовымі «бязлітасна» знішчыць урад у Паўднёвай Карэі.
«Артылерыйскія снарады паляцелі, як маланка, і моцна і ярасна ўдарылі па цэлях, якія імітуюць Чхон Ва Дэ (паўночнакарэйская назва рэзідэнцыі) і мяцежныя кіруючыя органы Сеула», — гаворыцца ў паведамленні паўночнакарэйскага дзяржаўнага інфармагенцтва.
Паўднёвакарэйскі прэзідэнт Пак Кын Хе ўжо загадала прывесці войска ў стан баявой гатоўнасці.
У чацвер яна заявіла, што «неасцярожныя правакацыі прывядуць толькі да самаразбурэння паўночнакарэйскага рэжыму».
Такія вучэнні могуць быць рэакцыяй Паўночнай Карэі на жорсткія санкцыі ААН, уведзеныя ў адказ на праведзенае Пхеньянам ядзернае выпрабаванне і запуск ракеты.
Гнеў Пхеньяна таксама як звычайна выклікалі сумесныя вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША, якія праходзілі на поўдзень ад мяжы дзяржаў.