• Новости
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
Культура. Разное
Фото 4 из 38
15.04.2016 / 11:34

Arche проводит предпасхальную распродажу бестселлеров

Аснову выданняў, якія выстаўлены на сёлетні велікодны распродаж Arche, складаюць пазіцыі, якія ніколі раней не прадаваліся са зніжкамі. Збольшага гэта апошнія бестсэлеры, якія добра разыходзяцца і без дадатковай рэкламы. Гэта высокаякасныя даследаванні аб нашай гісторыі, культуры, мове і ідэнтычнасці.

Пра тое, як атрымаць выданні, чытайце на сайце часопіса Arche.

Вашай увазе прапануецца:

Стэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345; пераклад з англійскай мовы Алеся Мікуса. — Мінск: Медысонт, 2015. — 423 с. 

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.

Леанід Рэйн. Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны; пераклад з англійскай мовы Вольфа Рубінчыка. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 443 с. 

У гэтай кнізе разглядаецца адносна мала даследаваная з’ява перыяду Другой сусветнай вайны — калабарацыя мясцовага насельніцтва Беларусі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.

Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.); пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса. — Смаленск: Інбелкульт, 2015.

384 с.

У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.

Артурас Дубоніс. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства; пераклад з літоўскай мовы Рамана Урбановіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 146 с.

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.

Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання: дакументы, факты, каментарыі / укладанне А. В. Кур’яновіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 800 с.

У складзе зборніка друкуюцца шматлікія дакументы і матэрыялы, датычныя дзейнасці парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання (1990—1995 гг.). Многія з іх публікуюцца ўпершыню, на аснове архіўных арыгіналаў. Тэксты дакументаў суправаджаюцца грунтоўнымі каментарамі ўкладальніка, а таксама багатым ілюстратыўным матэрыялам. У гэтай кнізе пад адной вокладкай сабраныя асноўныя працы вядомага беларускага навукоўца, прысвечаныя разнастайным кірункам ягоных навуковых зацікаўленняў: праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фармавання Вялікага Княства Літоўскага, гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія і інш.

Вячаслаў Насевіч. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 526 с.

 

У гэтай кнізе пад адной вокладкай сабраныя асноўныя працы вядомага беларускага навукоўца, прысвечаныя разнастайным кірункам ягоных навуковых зацікаўленняў: праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фармавання Вялікага Княства Літоўскага, гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія і інш.

Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 г.; пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 183 с.

Кніга прысвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеянняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што скончылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г.

Паліталёгія = Politikwissenschaft: Паняцьці. Аналізы. Тэорыі: Асноўны курс / Г. Мюнклер, І. Фэчэр, В.-Д. Нар і інш.; Пераклад зь нямецкай мовы: В.Булгакаў і інш. — Выд. 2-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 677 с.

Выданне разьлічана на студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў, прафесійных палітыкаў і палітолагаў, а таксама ўсіх, каго пакідае неабыякавым палітычная праблематыка.

Андрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.; пераклад з ангельскай мовы Вольгі Калацкай. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 305 с.

 

У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг.

Кампанія 1660 году ў Літве / Кшыштаф Касажэцкі;пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 330 с.

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658—1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху / Антон Луцкевіч; укладанне, прадмова, каментар, анатаваны індэкс імёнаў Анатоля Сідарэвіча. — Выд. 3-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 346 с.

 

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху.

Томаш Главінскі. Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса памежнай аховы ў Івянцы ў1924–1939 гадах; пераклад з польскай мовы Алеся Пілецкага. — Выд. 2-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 142 с.

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

Віцебскі краёвы слоўнік: (матэрыялы) / Мікола Касьпяровіч; пад рэд. М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы; [прадмова С. Запрудскага]. — 3-е выд., стэрэатыпнае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — XIX, 371, [6] с.

Факсімільнае перавыданьне слоўніка, які быў першым з краёвых слоўнікаў часоў беларусізацыі 1920-х гг., створаных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункце былой Віцебскай акругі.

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны / Мікола Шатэрнік; пад рэдакцыяй М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы; [прадмова С. Запрудскага]. — 3-е выд., стэрэатыпнае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — [13], 317 с.

Факсімільнае перавыданьне слоўніка, падрыхтаванага на працягу 1927 г. настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёна Мікалаем Шатэрнікам (1890—1934). Налічвае каля 9 тысяч слоў. Друкуецца паводле: Шатэрнік, М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны / Беларуская Акадэмія навук. Аддзел гуманітарных навук. Камісія для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы. Пад рэд. М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы. — Менск: Выданьне Беларускае Акадэміі навук, 1929. — 328 с.

Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне / Міраслаў Янковяк; пераклад з польскай мовы Алены Пятровіч. — Выд. 2-е, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 289 с.

У манаграфіі аналізуюцца беларускія гаворкі, якія функцыянуюць у межах сучаснай Латвіі. Асновай для яе стаў матэрыял, сабраны аўтарам у 2004—2007 гг. у час палявых дасьледаваньняў. Разглядаюцца моўныя рысы беларускіх гаворак (фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя і лексічныя), фэномэн іх жыцьцёвасьці, працэс русіфікацыі. Параўноўваюцца статыстычна выбраныя рысы мовы аўтахтоннага насельніцтва, якое карыстаецца беларускай гаворкай, з мовай прыежджых зь Беларускай ССР у Латвійскую ССР пасьля Другой усясьветнай вайны. У манаграфіі ёсьць таксама вялікі разьдзел пра функцыянаваньне беларускіх гаворак сярод іншых моваў на гэтай тэрыторыі і апісваюцца сфэры жыцьця, у якіх выкарыстоўваюцца беларускія гаворкі. Разьлічана на адмыслоўцаў у галіне беларускага мовазнаўства і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і беларуска-балцкім моўным памежжам.

ARCHE № 9 — 2015. Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795-1810 гады. 350 старонак.

Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову ўспамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII – пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага «Мемуары пра Польшчу і палякаў». Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў «ARCHE» (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначалася ў 2015 годзе.  

ARCHE № 9 (108) — 2011. Аўстрыя: ад імперыі да нацыі. 450 старонак з ілюстрацыямі.

Эсэістыка Робэрта Мэнасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбэка; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк… Гэтыя і іншыя аўтары — у 9-м нумары за 2011 год на 450 старонак з ілюстрацыямі.

ARCHE № 1-2 (100-101) — 2011. Выбары 19 сьнежня 2010: Панарама падзеі. 277 старонак з ілюстрацыямі.

Нумар прысвечаны падзеям канца 2010 года: чарговым прэзідэнцкім выбарам, брутальнаму разгону Плошчы-2010 і яго наступствам. Аснову нумара склалі сведчанні відавочцаў падзеяў, меркаванні экспертаў.

ARCHE № 4 — 2013. Беларусь у цяні Палесся. 640 старонак.

Нумар цалкам прысвечаны гісторыі і культуры Беларускага Палесся ў ХІХ—ХХІ стст. На яго старонках апублікаваныя матэрыялы па агульнай гісторыі рэгіёна і гісторыі асобных мясцовасцяў, біяграфічныя, этналагічныя і дэмаграфічныя даследаванні, успаміны. Назвы публікацый: «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент», «Рэчыцкі хранограф канца XVIII— пачатку ХХ ст.», «Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету», «Шані, вёска Пружанскага павета. Эканамічнае і сацыяльнае даследаванне».

ARCHE №6 — 2014. Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. 385 старонак.

У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх (Ніна Скеп’ян, Наталля Сліж, Дзмітрый Віцько, Настасся Скеп’ян), літоўскіх (Рымвідас Пятраўскас, Гянуце Кіркене, Відас Далінскас, Рамуне Шмігельскіце-Стукене, Раймонда Рагаўскене) і польскіх (Томаш Кэмпа, Анджэй Адам Маеўскі, Адам Данільчык, Кшыштаф Касажэцкі, Марыюш Савіцкі, Аляксандра Зёбер).

ARCHE №11 — 2014. Гарадзенскі міленіум. 396 старонак.

 

Асноўнай тэмай дадзенага нумара «ARCHE» стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для краіны. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і інш. Сярод аўтараў нумара — Алег Ліцкевіч, Наталля Сліж, Вячаслаў Швед, Андрэй Кіштымаў, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая і іншыя беларускія, польскія і расійскія даследчыкі.

ARCHE №12 — 2014. Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. 754 старонкі.

Нумар уяўляе сабой публікацыю больш чым на 750 старонак з 68 старонкамі каляровага друку, якая прэзентуе самы грунтоўны на сёння набор навуковых ведаў на беларускай мове аб перадгісторыі Аршанскай бітвы, а таксама пра абставіны і хаду самой сечы, яе вынікі і значэнне для гісторыі Беларусі і Еўропы. У нумары – больш за два дзясяткі тэкстаў гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы. Сярод аўтараў нумара – Генадзь Сагановіч, Кшыштаф Квяткоўскі, Гедымінас Лясмайціс, Уладзімір Канановіч, Конрад Бабятынскі, Стывэн Роўэл, Віктар Якубаў і інш.

ARCHE №1-2 — 2015. Дэн Браўн. «Код да Вінчы». 420 старонак.

У нумары друкуецца поўны пераклад на беларускую мову культавага раману Дэна Браўна «Код да Вінчы» і іншыя артыкулы.

ARCHE №3 — 2015. Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIX стагодзьдзе». Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі. 732

 

Нумар з’яўляецца лагічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год «Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час» і № 9 за 2014 год «Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIXстагодзьдзе»: мова і нацыя».

У нумары друкуецца вялікая кніга (300 старонак) Усевалада Ігнатоўскага «1863 год на Беларусі. Нарыс падзей», якая ніколі не перадрукоўвалася пасля першапублікацыі. Таксама ў нумары: двухсотстаронкавае даследаванне Сяргея Цытовіча «1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губэрні. (Падзеі паўстаньня)», «Сынхраністычная табліца падзей паўстаньня на Беларусі, Літве i Польшчы ў 1830—1831 гг.» Лявона Бабровіча і Івана Шпілеўскага, «Кастусь Каліноўскі (к 60-годзьдзю яго сьмерці). Біяграфічна-гістарычны нарыс» Івана Цьвікевіча і інш.

ARCHE №5 — 2015. Польшча ў Другой сусветнай вайне».408 старонак.

Нумар «ARCHE», які прапануецца ўвазе чытачоў, ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Мяркуем, што беларускаму чытачу будзе цікава пазнаёміцца з гісторыяй як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і з гісторыяй незалежніцкага партызанскага руху. Так, артыкул даследчыка з Гданьска Яцэка Тэбінкі прысвечаны тэме Польшчы і польскіх вайсковых фармаванняў у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі падчас Другой сусветнай вайны. Трагічныя падзеі верасня 1939 г. і іх наступствы з’яўляюцца прадметам даследчыцкай увагі варшаўскіх прафесараў Войцеха Матэрскага і Юліюша Тыма. У сваю чаргу, удзелу польскіх войсках на заходніх франтах вайны тычацца працы Януша Зузяка з Варшавы, Томаша Гаёўніка з Ольштына, Паўла Яворскага з Уроцлава, Яна Шкудлінскага з Гданьска. Гісторыя стварэння і дзейнасці польскіх вайсковых фармаваннях на ўсходнім фронце аналізуецца варшаўскімі даследчыкамі Чэславам Гжэлякам і Збігневым Пальскім, а таксама гісторыкам з Лодзі Альбінам Главацкім. Праблематыцы польскага незалежніцкага падпольнага і партызанскага руху прысвечаныя артыкулы Анджэя Хмеляжа з Варшавы, а таксама даследчыкаў з Гродна Станіслава Сільвановіча, Віталя Барабаша і Анджэя Пачобута.

ARCHE № 6 — 2015. Князі Радзівілы. 302 старонкі.

Гэты нумар закліканы садзейнічаць пашырэнню ведаў беларускага чытача пра славуты магнацкі род. Дзеля гэтага ў нумары сабраныя артыкулы вядомых гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца даследваннем роду Радзівілаў.Пералічым назвы некаторых артыкулаў, апублікаваных у нумары: «Закладанне родавых традыцый на прыкладзе Мікалая Мікалаевіча Радзівіла», «Каралева і яе брат: адносіны Барбары Радзівіл з Мікалаем Радзівілам Рудым», «Крыштаф Радзівіл Пярун — першы сенатар Вялікага Княства Літоўскага», «Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка і Берасцейская унія», «На службе караля і Рэчы Паспалітай: удзел літоўскага крайчага Жыгімонта Караля Радзівіла ў Смаленскай вайне 1632—1634 гг.».

ARCHE № 7–8 — 2015. Артур Голдэн «Мемуары гейшы».414 старонак.

Аснову нумара складае пераклад на беларускую мову культавага рамана Артура Голдэна «Мемуары гейшы». У нумары таксама друкуюцца ўспаміны ўраджэнца Гродна Рыгора Хасіда «Пра Гродна, жыцьцё гарадзенскіх габрэяў да вайны, пра адносіны з польскім насельніцтвам, прычыны вітання мясцовым габрэйствам прыходу Чырвонай арміі ў 1939-м і аб тым, што прынесла габрэям савецкая ўлада» і гутарка з Барысам Кітом пад назвай «Я ёсць доктар матэматычных навукаў», якую запісаў нямецкі гісторык Фелікс Акерман напярэдадні 105-годдзя знанага беларуска-амерыканскага навукоўца.

Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Расійска-беларускі слоўнік. 704 старонкі, цвёрдая вокладка.

Кніга ўяўляе з сябе перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога выйшла ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» І. Насовіча, «Смоленского областного словаря» У. Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Я. Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага і С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Марк Бартушка. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг. 194 старонкі.

 

У кнізе нямецкага гісторыка даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы.

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі / Зборнік артыкулаў пад рэд. Валера Булгакава. — Аналітычны Грудок, 2003. — 297 с.

Мясцовыя выбары ў Беларусі, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. Яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. Адзін з аўтараў зборнікаў – Віталь Сіліцкі.

ARCHE № 4 — 2007. 240 старонак.

 

У гэтым нумары — артыкул Андрэя Вашкевіча «Нашы сцягі над Заходняй», нарыс Андрэя Казакевіча «Палітычная геаграфія Беларусі», даследаванне амерыканскага гісторыка Барбары Скінэр «Грамадскія каштоўнасці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.», аналітыка Грыгорыя Ёфэ «Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя», а таксама іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE № 2 — 2004. 240 cтаронак.

У гэтым нумары — рэцэнзія Віталя Сіліцкага на так і нявыдадзеную кнігу (выйшлі толькі сігнальныя асобнікі) Аляксандра Лукашэнкі «Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска» (Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003.), даследаванне Аляксандра Фрыдмана «Невядомы генацыд: знiшчэнне беларускіх цыганоў у 1941—1944», рэцэнзія Андрэя Катлярчука на беларускі пераклад кнігі Райнэра Лінднэра «Гісторыкі і ўлада. Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст.», і іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE №1 — 2004. 240 cтаронак.

У гэтым нумары — крытыка Віталя Сіліцкага «Страшны сон расейскамоўных лібэралаў» (рэцэнзія на кнігу Леонид Злотников. В петле популизма: идеология, политика и экономика в независимой Беларуси. Минск: Энциклопедикс, 2002.), нарыс Алісы Бізяевай «Знікненне аўтара: беларуская сеціратура», эсэ Данілы Жукоўскага «У лабірынце з постмадэрністам» і іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE №6—2003. Еўропа на ўсход ад Еўропы. 240 старонак.

У нумары: артыкул Алега Латышонка «Гантынгтан, правераны часам. Беларусь і постсавецкія краіны ў канфлікце цывілізацыяў», гутарка з брытанскім тэарэтыкам нацыяналізму Эндру Ўілсанам «Толькі мова можа быць асновай нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў», даследаванне шатланадскага палітолагам Стывэна Уайта «Эўрапейскі ці славянскі выбар? Замежная палітыка і грамадзянскія пазіцыі у постсавецкай Еўропе» і іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE №2 — 2003. Туманнасці беларускай гісторыі. 200 старонак.

У нумары: даследаванне Джэймса Фліна «Кантрасты падабенства: біскупы Трой у Ірляндыі і Лісоўскі ў Беларусі ў эпоху Вялікай францускай рэвалюцыі», рэцэнзія Андрэя Катлярчука «Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны» на нашумелую кнігу Цімаці Снайдэра «The Reconstruction of Nations.Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus 1569—1999», архіўная публікацыя Анатоля Сідарэвіча «Правобраз Акту 25 Сакавіка», і іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE №3 — 2002. 300 старонак.

У нумары: поўны пераклад геніяльнага раману «Малы апакаліпсыс» Тадэвуша Канвіцкага на беларускую мову, разважанні Валера Булгакава «Пра класычныя і неклясычныя нацыяналізмы», Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча часоў другой сусветнай вайны, і іншыя цікавыя тэксты.

ARCHE №8 — 2000. 76 старонак.

 

У нумары: эсэ Андрэя Екадумава «Мёртвыя сярод жывых. Стаўленне да смерці ў постсавецкай Беларусі», Выступ амерыканскага палітолага Рычарда Пайпса ў Маскоўскай школе палітычных дасьледаваньняў «Што Расіі ўзяць у XXI стагодзьдзе і што пакінуць у мінулым?», і іншыя цікавыя тэксты.

Прислать новость
Читайте еще
В Вильнюсе состоялась презентация нового романа Владимира Некляева — 10-я в польско-литовском турне писателя
Рэпер Оксимирон выпустил первый за шесть лет альбом, и в одном из треков упомянул Лукашенко
Конюшни Пусловских в Слониме продали за 67 тысяч долларов
Умер писатель Николай Метлицкий
Политика и общество
«Света, я вас люблю». Жителя деревни Куршиновичи осудили за красно-белые надписи и признание в любви Светлане Тихановской
В московском метро сделали надписи на узбекском и таджикском языках. Местные жители пожаловались
Лукашенко распорядился вручить белорусские паспорта 448 украинцам
Нервная реакция: СМИ заметили, что пенсии в Минске снизились. Мингорисполком быстро отреагировал — статистика с сайта исчезла
Глава минской IT-компании объявил об удалении бчб-эмодзи из рабочего чата
Литва продлила режим чрезвычайного положения на границе с Беларусью до 14 января
444 рождественские ёлки в квартире: кажется, этот немец побил мировой рекорд
Обо всём понемногу
В центре Львова женщина открыла фейковый обменник. Местного жителя сразу надули на 19 тысяч долларов
БЧ назначила дополнительные поезда в дни новогодних праздников в сообщении с Россией

Юной британке удалось вырваться из пасти крокодила на реке Замбези
Житель Витебского района «поселил» у себя на подворье героев Пушкина
«Осталось всего 44 бесплатных упаковки». Интернет-мошенники запустили рекламу препарата якобы от Глеба Лободенко
Видео белорусского блогера вошло в топ-10 самых популярных видео в российском ютубе, а трое белорусов — в топ-10 авторов
Сегодня у католиков — Святой Николай. Начинаются рождественские празднования
Два бегемота из бельгийского зоопарка подхватили ковид. Их поместили на карантин
Спорт
Визу главе федерации футбола Базанову выдало посольство Венгрии
Председателю АБФФ Базанову и его жене аннулировали шенгенские визы
27-летнего игрока белорусской высшей лиги пожизненно отстранили от футбола
Организаторы «Дакара» исключили команду «МАЗ-СПОРТавто» из числа участников
Глава Федерации футбола Базанов изложил свою версию инцидента в Чехии
Лионель Месси получил седьмой «Золотой мяч». Это рекорд
Из-за омикрон-штамма отменяют крупные спортивные соревнования
Происшествия
Сотрудницу Академии наук задержали и судили за свечу в окне на годовщину убийства Бондаренко
«Не захотел надевать маску». В Москве посетитель многофункционального центра открыл стрельбу, есть погибшие
В Новополоцке мужчина избил собственную собаку. Затем он зашел в подъезд, оставив животное на улице
Житель Бреста в автобусе разругался с подростками и одному из них угрожал ножом. Школьники его выследили
Могилевчанин украл электросамокат стоимостью 1000 рублей, а продал за 10. Теперь на него завели уголовное дело
В исправительной колонии №5 в Ивацевичах во время несения службы погиб военнослужащий
Роман Протасевич проходит свидетелем. Что известно о закрытом суде над Эдуардом Пальчисом
Полезная инфа
Предстоящей ночью — местами до минус 23
В Швецию пришли рекордные 40-градусные морозы
В середине недели может похолодать до минус 18°С
В выходные похолодает до минус 10
Здоровье
В ЮАР представили первую статистику по штамму «омикрон». Она обнадеживает
Доктор Соловей рассказал, как отличить грипп от коронавируса
«На самом деле нет денег». В Витебске люди сдают кровь в долг
Эпидемиолог: Омикрон-штамм может стать выходом из пандемии
Беларуская мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Павел Северинец призвал священников вести богослужения по-белорусски. Хотя бы раз в неделю
Создается база для распознавания белорусской речи — присоединиться может каждый

Что значит kumbaya moment, о котором упомянул Байден?
Марк — Марык, Аліса — Аля: ищем белорусские формы популярных детских имен
Авто
В Минске 9-балльные пробки
Белорусские автодилеры отказываются продавать машины россиянам
Белстат рассказал, какие марки машин наиболее популярны среди белорусов
Пригнать из Европы «неубитую» машину. Какие варианты и что с ценами
Экономика
Правительство приняло решение о санкциях. В «черный список» попало мясо, молоко, кондитерские изделия и фрукты из ЕС, США и Канады. Что это означает?
Беларусь в условиях санкций планирует заместить импорт на $9 млрд
Концерн Henkel принял решение отказаться от сотрудничества с белорусскими телеканалами
Золотовалютные резервы за ноябрь сократились на 80 миллионов долларов
Мнения
Светлана Алексиевич рассказала, что ее порадовало в уходящем 2021 году
Что нужно понимать в истории с возможной войной между Россией и Украиной
Маскизм — новый капитализм Маска и других техномиллиардеров: что с ним не так?
«Ведет себя так, будто по-прежнему сотни тысяч белорусов стоят у него под окнами». Кац проанализировал последние интервью Лукашенко
История
Бывший дипломат рассказал о роли МИД Беларуси в перезахоронении в Вильнюсе останков Калиновского и его повстанцев 
Адреса редакции и любимое кафе Купалы. Гид по виленским местам «Нашай Нівы». Много ФОТО
«Несколько недель читала в архивах КГБ его досье». Интервью с внучкой Антона Луцкевича
«А вы почему не на работе?» Как в советские времена преследовали тунеядцев и откуда пошло слово «борзый»
Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Что объединяет Фрациска Скорину с Джоном Уиклифом и Яном Гусом?
Культура
Андрей Скурко прислал из СИЗО новую порцию тюремной лирики
«Наши крики, что это фашизм, что будет плохо, никто не слушал». Интервью с лауреатом премии Гедройца, писательницей Светланой Курс
В Вильнюсе состоялась презентация нового романа Владимира Некляева — 10-я в польско-литовском турне писателя
Что интересного произошло в белорусской музыке за осень?
10 лучших книг 2021 года — выбор редакторов Wall Street Journal
Побит рекорд Netflix: самым популярным фильмом за всю историю платформы стало «Красное уведомление»
Фильм недели: «Дом Gucci». Новая амбициозная лента Ридли Скотта с гангстерами, мафиози и убийствами
Наука и технологии
Американский Pinterest купил белорусский стартап Vochi
В Амстердаме тестируют лодки-роботы: они будут перевозить людей и собирать мусор
Перепись населения в Украине пройдет при помощи Apple. Это будет первая перепись за последние 22 года
Как космические спутники размером с коробку из-под обуви меняют мир
В Индонезии придумали, как использовать кофейную гущу в аккумуляторах для электромобилей
Избежать Армагеддона. Впервые человечество направит космический зонд для столкновения с астероидом, чтобы изменить его траекторию
Легендарный плеер нулевых Winamp готовится к возрождению
Любовь и секс
Бородатый анекдот от «Кокобая» против «вагинного маркетинга»: скандал вокруг рекламы женской клиники
«Можно вон ту девушку в очках?» На присяге в Печах парень сделал предложение своей любимой
Самыми сексуальными в мире сейчас считаются мужчины 50+
Почему в голливудском кино все меньше секса?
Бразильянка женилась сама на себе — и развелась через два с половиной месяца
Белорусский поэт ищет жену через фейсбук: «Предпочтение отдается полешучкам и женщинам с длинными волосами»
«Никто из мужчин не понимает двусмысленности». Как выйти замуж за айтишника и не развестись
В мире
В московском метро сделали надписи на узбекском и таджикском языках. Местные жители пожаловались
В ОАЭ сократили продолжительность рабочей недели до четырех с половиной дней и отменили выходную пятницу
444 рождественские ёлки в квартире: кажется, этот немец побил мировой рекорд
Польша: На территории Беларуси находится около семи тысяч мигрантов
ЕСПЧ запретил Польше выдворять мигрантов обратно в Беларусь
Дизайн евро изменится
США объявили о дипломатическом бойкоте Олимпиады-2022 в Пекине
Главное
«Света, я вас люблю». Жителя деревни Куршиновичи осудили за красно-белые надписи и признание в любви Светлане Тихановской
Лукашенко распорядился вручить белорусские паспорта 448 украинцам
Глава минской IT-компании объявил об удалении бчб-эмодзи из рабочего чата
Правительство приняло решение о санкциях. В «черный список» попало мясо, молоко, кондитерские изделия и фрукты из ЕС, США и Канады. Что это означает?
Сотрудницу Академии наук задержали и судили за свечу в окне на годовщину убийства Бондаренко
В Новополоцке мужчина избил собственную собаку. Затем он зашел в подъезд, оставив животное на улице
В московском метро сделали надписи на узбекском и таджикском языках. Местные жители пожаловались
Обо всем понемногу
Нервная реакция: СМИ заметили, что пенсии в Минске снизились. Мингорисполком быстро отреагировал — статистика с сайта исчезла
«Не захотел надевать маску». В Москве посетитель многофункционального центра открыл стрельбу, есть погибшие
Концерн Henkel принял решение отказаться от сотрудничества с белорусскими телеканалами
Карич рассказал об активации запасного двигателя в голове из-за санкций
Фото / Видео
Только IT-специалистам и членам их семей выдано 22 тысячи виз. Сколько белорусов релоцировалось в Польшу?
«В Украину мама проводила как на войну в Чечню». Денис Дудинский о жизни и работе в Киеве, отношениях с родителями и про пропагандистов
Опрос
Анекдоты
Анекдот. Как будет называться белорусский «Моссад»
Анекдот. А оказалось, что не мы…
Анекдот. «Всем папицот» и «всем папитнацать»
Самое читаемое
Павлюченко сказал: «Ваша кампания закончена». Новые подробности отъезда Тихановской из Беларуси
Чистки к референдуму? Почему по всей стране у журналистов, волонтеров и наблюдателей за выборами проходят обыски
Что нужно понимать в истории с возможной войной между Россией и Украиной
«Запрет на ввоз ряда товаров». Официальный Минск анонсировал ответ на западные санкции
«Ведет себя так, будто по-прежнему сотни тысяч белорусов стоят у него под окнами». Кац проанализировал последние интервью Лукашенко
Популярное в соцсетях
«Если бы открутить время, я бы начала высказываться раньше». Александра Герасименя — о муже, скандале с Базановым и поздравлениях от Лукашенко
«Приедешь в Москву, и тебя со «Спутником» посадят на карантин». Почему Россия не признает свою же вакцину?
«В Украину мама проводила как на войну в Чечню». Денис Дудинский о жизни и работе в Киеве, отношениях с родителями и про пропагандистов
Доктор Соловей рассказал, как отличить грипп от коронавируса
«Наши крики, что это фашизм, что будет плохо, никто не слушал». Интервью с лауреатом премии Гедройца, писательницей Светланой Курс
Горячие темы
Чистки к референдуму? Почему по всей стране у журналистов, волонтеров и наблюдателей за выборами проходят обыски
Что нужно понимать в истории с возможной войной между Россией и Украиной
«Приедешь в Москву, и тебя со «Спутником» посадят на карантин». Почему Россия не признает свою же вакцину?
«В прошлом году платили 150 рублей, а сейчас — 360, да еще и очередь». Лес дает рекордную прибыль, а простые белорусы не могут купить себе дрова
«Вопрос Крыма оставался козырной картой. Лукашенко выложил ее, чтобы заплатить Путину за важную услугу». Политолог о скрытых смыслах громкого заявления
«Хранение с целью распространения». За подписку на экстремистские каналы начали судить?
Что будет делать Беларусь в случае войны между Россией и Украиной? Разбираемся
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Мы благодарим
Прислать новость Поддержать НН
Версия для смартфонов
Новости Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тесты
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
  • Wearebettors.com
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх