«Кажуць, што электрычнасць трэба ўжо сёння аплаціць, потым пеня будзе!», «Ды не, па тэлевізары казалі, што ў гэтым месяцы можна да 5 красавіка ўсе аплаціць», — беларусы працягваюць абмяркоўваць тэму аплаты «камуналкі». І калі раней было пытанне аб сумах, то цяпер — пра тэрміны.

Нагадаем, з-за таго што ўвесь люты чыноўнікі пералічвалі тарыфы, жыроўкі беларусам пачалі разносіць толькі сёння, 25 сакавіка. Традыцыйна гэты дзень быў апошнім, калі можна было заплаціць за «камуналку» без пені.

Аднак гэтым разам (указ пра новыя тарыфы быў падпісаны толькі 23 сакавіка) тэрмін аплаты працягнулі. Так, міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў распавёў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, што тэрмін зрушваецца на 5 красавіка. «Грамадзяне будуць мець права да 5 красавіка аплаціць суму па рахунак-паведамленнем без штрафаў і рахунак-паведамленняў за пратэрміноўку, бо гэта не па віне чалавека, а па абгрунтаваных прычынах», — запэўніў міністр.

Аднак сёння СМІ са спасылкай на сталічных камунальнікаў паведамілі: «Парадак платы за спажытыя электраэнергію і газ не змяніўся. Разлічыцца за дадзеныя паслугі неабходна да 25 сакавіка.

Па тлумачэнні звярнуліся ў Міністэрства ЖКГ. «Усё можна будзе аплаціць да 5 красавіка», - запэўнілі ў прэс-службе міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?