Навукоўцы з японскага Універсітэта будучыні стварылі штучны інтэлект, які змог дабрацца да фіналу прэстыжнага літаратурнага конкурсу, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на партал The Japan News.

Стваральнікі робата-пісьменніка прызналіся, што ўдзел чалавека ў напісанні літаратурнага твора быў зведзены да мінімуму. Людзі толькі задалі асноўную лінію сюжэту і гендэрную прыналежнасць герояў, усё астатняе зрабіў штучны інтэлект, абапіраючыся на закладзеныя ў яго правілы выкарыстоўванай мовы.

Такім чынам, раман «Дзень, калі камп'ютар напіша раман» быў прэзентаваны сярод іншых работ на прэміі Nikkei Hoshi Shinichi.

Вядома, што з 1450 літаратурных твораў 11 было напісана робатамі, аднак члены журы не ведалі, якія менавіта. Па словах аднаго з іх, вышэйзгаданая праца штучнага інтэлекту напісаная даволі добра, ёй толькі не стае больш дэталёвай прамалёўкі галоўных персанажаў.

Можна сказаць, што ўдзел у літаратурным конкурсе нароўні з людзьмі штучнага інтэлекту з'яўляецца своеасаблівым прарывам у свеце навукі. Цяпер многія навукоўцы лічаць галоўнай праблемай немагчымасць вывесці працу штучнага інтэлекту за зададзеныя чалавекам рамкі. Аднак стваральнікі робата-пісьменніка ўпэўненыя, што сваім вынаходніцтвам яны зрабілі вялікі крок у гэтым кірунку і неўзабаве штучны інтэлект зможа праяўляць творчыя прарывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0