22-гадовы канадскі спявак Джасцін Бібер стаў першым артыстам, якому ўдалося сабраць на музычным партале Vevo 10 мільярдаў праглядаў, перадаюць інфармагенцтвы. Пра рэкорд спевака стала вядома з акаўнта Vevo ў Twitter, дзе прадстаўнікі партала павіншавалі выканаўцу.

billboard.com

billboard.com

Гэта ўжо не першы рэкорд, які Джасцін Бібер паставіў на партале Vevo. У 2014 годзе ён стаў самым маладым выканаўцам, якому ўдалося перасягнуць мяжу ў мільярд праглядаў. Паводле статыстыкі, у асноўным на гэты паказчык паўплывала папулярнасць хіта Baby.

Сваю творчую кар'еру Джасцін Бібер пачаў з апублікавання на партале YouTube музычных ролікаў. Аднойчы таленавітага хлопца заўважыў прадзюсар Скутэр Браўн, які прапанаваў Біберу супрацоўніцтва. На дадзены момант дыскаграфія маладога выканаўцы налічвае чатыры студыйныя альбомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0