Карпарацыя Apple заявіла, што ў бліжэйшым часе прыступіць да здымак новага тэлешоў, прысвечанага мабільным праграмам. Прадстаўнікі кампаніі распавялі, што будуць працаваць над праектам сумесна з удзельнікам музычнага калектыву The Black Eyed Peas Will.i.am і двума тэлевізійнымі прадзюсарамі Бэнам Сілверманам і Ховардам Оўэнсам, перадае New York Times.

Вядома, што ў Apple пацвердзілі інфармацыю, аднак адмовіліся раскрываць якія-небудзь падрабязнасці здымачнага працэсу. Такім чынам, застаецца загадкай, як App Store будзе звязаны з новым тэлевізійным праектам.

Віцэ-прэзідэнт Apple па праграмным забеспячэнні Эдзі К'ю паспяшаўся адзначыць, што кампанія не мае намеру займацца тэле- або кінавытворчасцю. К'ю дадаў, што карпарацыя толькі хоча працягнуць сваю працу ў сферы невялікіх серыялаў і эпізодаў пра мабільныя праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0