Сёння кіраўнік апарата старшыні СБУ Аляксандр Ткачук інфармаваў, што ў аэрапорце «Кіеў» (Жуляны) здзейсніў планавую пасадку самалёт. На борце знаходзілася 149 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Па словах Ткачука, прызямленне адбылося ў штатным рэжыме, але пасля прызямлення адзін з пасажыраў паведаміў аб тым, што на борце самалёта знаходзіцца выбухоўка, і ён збіраецца яе падарваць.

facebook.com/SecurSerUkraine

facebook.com/SecurSerUkraine

Па словах Ткачука, пасажыр, які пагражаў падарваць самалёт, ужо затрыманы, ён аказаўся грамадзянінам РФ.

Таксама Ткачук адзначыў, што затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна РФ, які, «паводле аператыўных дадзеных, датычны да гэтай падзеі», паведамляе УНІАН.

Як заявіла ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» прэс-сакратар аэрапорта «Кіеў» Галіна Багданенка, мужчына быў нецвярозы.

«Адзін з пасажыраў на борце паведаміў экіпажу пра тое, што ў яго ёсць выбухоўка з сабой. Пасажыр выпіў і паводзіў сябе неадэкватна. Экіпаж перадаў гэтую інфармацыю дыспетчарскай службе нашага аэрапорта. Гэта было за 10 хвілін да таго, як самалёт прызямліўся. Калі самалёт прызямліўся, яго сустракалі не толькі службы аэрапорта, але і падраздзяленні СБУ і выбухатэхнікі», — паведаміла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0