Пракуратура Бельгіі абвясціла аб тым, што ёй удалося ідэнтыфікаваць другога тэрарыста-самазабойцу, які прывёў у дзеянне выбуховую прыладу ў аэрапорце Бруселя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ім аказаўся Наджым Лахраўі, які адшукваецца па справе аб тэрактах у Парыжы. Першапачаткова следства меркавала, што ён каардынаваў тэракты ў Бруселі, але асабіста ў іх не ўдзельнічаў.

Пасля выбухаў у аэрапорце і метро бельгійскай сталіцы Наджым Лахраўі быў аб'яўлены ў вышук. 23 сакавіка бельгійская паліцыя адчыталася аб затрыманні тэрарыста ў ваколіцах Бруселя, аднак пазней высветлілася, што сілавікі паспяшаліся, прыняўшы яго за іншага чалавека.

Імя першага тэрарыста-самазабойцы, які ўчыніў тэракт у аэрапорце, следства выявіла амаль адразу. То быў старэйшы з братоў Бакраўі, Брахім. Яго брат Халід падарваў сябе праз гадзіну у брусельскім метро. Цяпер паліцыя шукае памагатага тэрарыстаў, які трапіў у аб'ектывы камер назірання ў аэрапорце разам з Бакраўі-старэйшым і Лахраўі за некалькі хвілін да выбуху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0