Пытанне аб прыватызацыі інтэрнатаў у Беларусі пакуль абмяркоўвацца не будзе. Пра гэта паведаміў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Белшына», адказваючы на пытанні супрацоўнікаў прадпрыемства, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

На думку Мясніковіча, пачаўшы прыватызацыю інтэрнатаў, можна тым самым спарадзіць масу іншых праблем. Напрыклад, для таго, каб інтэрнаты перавесці з катэгорыі часовага жылля ў катэгорыю пастаяннага, трэба ўкласці сродкаў практычна не менш, чым пабудаваць новае. Таму будуць узнікаць вельмі вялікія фінансавыя і маральныя выдаткі, і чалавек, які атрымае гэтыя метры прыватызаванага інтэрната, павінен разумець, што ён сябе выракае на знаходжанне ў ім на працяглы тэрмін, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

«На мой погляд, трэба ісці па шляху таго, каб ствараць для нашых грамадзян умовы для будаўніцтва паўнавартаснага жылля. Тут ёсць адно вельмі важнае пытанне — гэта выдзяленне даступных крэдытаў. І я думаю, што мы яго за год-два вырашым. Пакуль жа гэтыя крэдыты для людзей амаль непад'ёмныя, а значыць, і новае жыллё — недаступнае», — лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?