Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках беларускіх прамысловых арганізацый на 1 лютага 2016 года склала 8 трлн 577,4 млрд рублёў. У параўнанні з паказчыкам на 1 лютага 2015 года яна павялічылася ў 2,55 разу, з пачатку 2016 года - на 8,6%, паведамляе Белстат.

У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках склала 328,7 трлн 86 млрд рублёў, што ў 1,4 разу больш, чым годам раней, і на 9,2% больш, чым на пачатак 2016 года.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за год вырасла ў 1,43 разу да 28 трлн 565,3 млрд рублёў, з пачатку гэтага года - на 15,1%. Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася за год на 33,9% і на 1 лютага 2016 года склала 9 трлн 732,7 млрд рублёў. З пачатку 2016 года яна павялічылася на 20,3%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла за год на 54,1% да 38 трлн 763,3 млрд рублёў, з пачатку 2016 года - на 13,5%. Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год у 1,5 раза і на 1 лютага 2016 года склала 10 трлн. 603,1 млрд рублёў. З пачатку 2016 года яна вырасла на 12,1%.

На 1 лютага 2016 года пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць мелі 1.294 прамысловых прадпрыемстваў, ці 76,4%, пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць - 1.488 прадпрыемстваў, або 88%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?