Апошні папяровы нумар брытанскай газеты Independent выйшаў 26 сакавіка 2016 года, паведамляюць інфармагенцтвы. Па рашэнні кіраўніцтва выдання, вядомая брытанская газета Independent у апошні раз пабачыла свет у папяровай версіі. Цяпер яна будзе існаваць толькі ў анлайн-версіі.

Гэта першы з 1995 года поўны пераход у онлайн гэтак буйнага выдання ў Брытаніі.

Штодзённая газета Independent заснавана ў 1986 годзе і да 1990 года дасягнула накладу ў 400 тыс. асобнікаў. Газета пазіцыянавала сябе як незалежная ад партыйных пераваг выданне, у пытаннях палітыкі якое знаходзіцца паміж больш левай Guardian і кансерватыўнай Times. Аднак ужо з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя газета мела фінансавыя цяжкасці, яе тыраж падаў, і ў 2010 годзе газету набыў расійскі бізнесмен Аляксандр Лебедзеў.

У 2015 годзе штодзённы тыраж газеты ўпаў ніжэй за 58 тыс. асобнікаў. Пры гэтым, на думку ўладальнікаў, анлайн-версія выдання збірае ўсё больш чытачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0