Паводле інфармацыі бельгійскіх СМІ, трэцім тэрарыстам у аэрапорце Брусэля 22 сакавіка быў Фейсал Кефу.

Пра гэта паведамляе Le Soir.

Як гаворыцца ў паведамленні выдання, дачыненне Фейсала Кефу да выбухаў 22 сакавіка удалося ўсталяваць дзякуючы таму, што яго пазнаў таксіст, які вёз трох тэрарыстаў у аэрапорт у той дзень.

Пракуратура пакуль афіцыйна не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Нагадаем, што напярэдадні, у пятніцу паліцыя заявіла, што адным з шасці чалавек, якія былі арыштаваныя ў чацвер вечарам у рамках антытэрарыстычнага рэйду ў Брусэлі, быў Фейсал С., які, верагодна, быў трэцім тэрарыстам у аэрапорце.

Тады ў паліцыі паведамілі, што ёсць «вялікая верагоднасць», што затрыманы мужчына, гэта той чалавек у капелюшы, якога сфатаграфавалі ў аэрапорце разам з двума тэрарыстамі-смяротнікамі. Трэці падазраваны ўцёк да выбухаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0