«Сёння нашы погляды скіраваныя на пустую труну Ісуса, — сказаў Кандрусевіч. — Там не напісана: «Тут пахаваны Ісус». Там напісаныя словы з святога Евангелля: «Каго вы шукаеце? Ісуса з Назарэта? Яго тут няма. Ён уваскрос». І гэтыя словы Касцёл паўтарае ўжо дзве тысячы гадоў.

Пустая труна Ісуса з'яўляецца падмуркам нашай веры, надзеяй на тое, што і мы уваскрэснем. Свята Уваскрасення, Пасха Хрыстова заклікае нас не заставацца ў магіле нашых грахоў, уваскрэснуць да новага жыцця.

І гэта мы можам здзейсніць з Божай дапамогай.

Таму я віншую вас, дарагія браты і сёстры! Каталікоў, іншых хрысціян, якія сёння адзначаюць разам з намі гэтае свята. Віншую таксама нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія рыхтуюцца да падобнага свята.

З гэтым радасным і збаўчым святам Уваскрэсення Ісуса Хрыста, Божай ласкі, ласкі ўваскрослага Госпада, яго дароў усім вам, дарагія браты і сёстры!

Хрыстос уваскрос! Ён жыве, з ім жыве таксама і Беларусь. Са святам!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0