Беларускія грамадзяне, якія пацярпелі ў выніку тэрактаў у Брусэлі 22 сакавіка, не былі шпіталізаваны (пра што паведамлялі афіцыйныя бельгійскія крыніцы), яны праходзілі лячэнне амбулаторна. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь» паведаміў пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу Андрэй Еўдачэнка.

«Шпіталізацыя не спатрэбілася, паколькі тыя траўмы, якія яны атрымалі, былі невялікімі … Ім пашанцавала», - канстатаваў дыпламат.

Нагадаем, паводле звестак МЗС Беларусі, у выніку тэрактаў у сталіцы Бельгіі пацярпелі трое беларускіх грамадзян.

Беларусам, якія хацелі б наведаць Бельгію ў гэтыя дні ў турыстычных мэтах, Андрэй Еўдачэнка рэкамендаваў пакуль устрымацца ад гэтага. «Многія часткі Брусэля пакуль з'яўляюцца недаступнымі - там яшчэ праходзяць пэўныя аперацыі, ёсць абмежаванні на перамяшчэнне. З пункту гледжання бяспекі - не зусім правільны час для візіту ў Бельгію. Ну і з пункту гледжання таго, што не ўдасца паглядзець славутасці - гэта таксама важна», - сказаў беларускі амбасадар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?