У расійскіх СМІ прайшла інфармацыя, што канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель зрабіла сэлфі з уцекачом, што аказаўся тэрарыстам, які мае дачыненне да тэрактаў у Брусэлі.

Нямецкія СМІ гэтую інфармацыю абверглі.

Расійскія СМІ напісалі, што сірыйцам, які фатаграфаўся з Меркель, быў Наджым Лаашраўі, якога падазраюць у арганізацыі выбуху ў брусэльскім аэрапорце 22 сакавіка.

Між тым юнак на той фатаграфіі з Меркель — гэта 18-гадовы Анас Мандамані. Яго, дарэчы, прытуліла звычайная берлінская сям'я.

Расійскія СМІ разгарнулі кампанію па дыскрэдытацыі Меркель. Яны хацелі б, каб на чале Нямеччыны яе змяніў палітык, настроены да Расіі лагадней. Паколькі Меркель не звінаваціш у карупцыі, а эканоміка Германіі моцная, расійская прапаганда нагнятае праблему ўцекачоў, якіх Меркель распарадзілася з гуманітарных і эканамічных меркаванняў прымаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?