Увечары 25 сакавіка ў пункт пропуску «Дамачава» з-за мяжы для афармлення на «зялёны» калідор прыбыў транспартны сродак маркі «Рэно» з трыма пасажырамі ў салоне. Імі аказаліся маладыя людзі ва ўзросце крыху большым за трыццаць гадоў. У пасажыраў былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення.

Падчас правядзення памежнага кантролю двое з пасажыраў спрабавалі перашкаджаць працы пагранічнікаў у выкананні імі сваіх службовых абавязкаў, заўвагі па выкананні парадку не ўспрымалі. Калі было вырашана накіраваць транспартны сродак у бокс паглыбленага надгляду, маладыя людзі аказалі супраціў службовай асобе, перашкаджалі руху транспарту і на патрабаванні супрацоўніка памежнай службы аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў не рэагавалі.

Уціхамірыць хуліганаў прыйшлося папераджальным стрэлам уверх з табельнай зброі, надзець кайданкі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Брэсцкага РУУС і для далейшага разбіральніцтва за свае хмельныя паводзіны парушальнікі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Акрамя таго ў дачыненні да грамадзян-дэбашыраў распачаты адміністрацыйны працэс за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, а таксама парушэнне рэжыму ў пункце пропуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?