Лідар «Іншай Расіі» Эдуард Лімонаў сышоў з пасады старшыні партыі. Сваё рашэнне ён патлумачыў пагаршэннем здароўя. Выконваючымі абавязкі кіраўніка партыі прызначаныя шматгадовыя паплечнікі Лімонава: Аляксей Валынец, Аляксандр Аверын і Андрэй Дзмітрыеў.

«Прашу асабісты склад партыі «Іншая Расія» беспярэчна падпарадкоўвацца рашэнням гэтага трыумвірата таварышаў», — сказаў Лімонаў.

18 сакавіка Эдуард Лімонаў расказаў, што трапіў у рэанімацыю, дзе яго «залаталі». Што менавіта здарылася, ён не патлумачыў.

Партыя «Іншая Расея» створана ў 2010 годзе. Да гэтага Эдуард Лімонаў узначальваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю, якую ў 2007 годзе Вярхоўны суд РФ абвясціў па-за законам. Члены абедзвюх арганізацый амаль на працягу ўсяго часу існавання арганізацыі падвяргаліся пераследам. У апошнія пару гадоў — пасля таго, як Эдуард Лімонаў разам з паплечнікамі падтрымаў палітыку расейскіх уладаў адносна Украіны — пераслед спыніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?