Рэстаран міжнароднай сеткі фаст-фуду Texas Chicken плануе адкрыцца ў Мінску ў маі, паведамляе сайт probusiness.by.

Брэнд Texas Chicken належыць кампаніі Church's Chicken. У аснове меню рэстаранаў - стравы з курыцы (крылцы, нагетсы, сэндвічы з курыцай).

Фірмовая страва - абсмажаныя ў фрыцюры кавалачкі курыцы, рэцэпт марынаду якіх трымаецца ў сакрэце.

Рэстаран будзе адкрыты ў раёне Камароўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0