Reuters.com

Reuters.com

У цэнтры Брусэля праварадыкалы паспрабавалі ў нядзелю, 27 сакавіка, сарваць жалобнае мерапрыемства ў памяць пра ахвяр тэрактаў у аэрапорце і метро. Некалькі сотняў агрэсіўна настроеных маладых людзей сабраліся ў цэнтры бельгійскай сталіцы. Яны выкрыквалі нацыяналістычныя лозунгі і спрабавалі трапіць да імправізаванага мемарыяла на адной з цэнтральных плошчаў.

Паліцыя ўжыла вадамёты для разгону агрэсіўна настроенага натоўпу. Каля 10 чалавек затрыманыя.

Напярэдадні ўлады папрасілі адмяніць запланаваную на нядзелю акцыю ў памяць ахвяр тэрактаў пад назвай «Марш супраць страху». Міністр унутраных спраў Бельгіі Ян Ямбон і бургамістр Брусэля Іван Маёр папрасілі людзей не збірацца на дэманстрацыю, бо паліцыя перагружаная працай з-за тэрарыстычнай пагрозы і не зможа належным чынам гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў акцыі.

Тым не менш у нядзелю ад 500 да 1000 чалавек сабраліся ў цэнтры Брусэля, каб ушанаваць памяць ахвяр трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?