Трыумфальная пераможца турніру на мінулым тыдні ў каліфарнійскім Індыян-Уэлсе Вікторыя Азаранка перабралася ў Фларыду для ўдзелу ў Miami Open — таксама турнір серыі «Прэм'ер» з салідным прызавым фондам, больш чым у 6 млн даляраў.

У матчы 3-га раўнду сёння, 27 сакавіка, беларуска разграміла прадстаўніцу Польшчы Магду Лінет з лікам 6:3, 6:0.

У наступным раўндзе Вікторыя згуляе з іспанкай венесуэльскага паходжання Гарбінье Мугурусай.

Турнір завершыцца 3 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0